У весцы маіх сяброў гоняць. Амаль уся веска. Прадукт добры, запатрабаваны рынкам. Ці вада там асаблівая, ці традыцыі, ці канкурэнцыя падштурхоўвае мясцовых бутлегераў пільна падыходзіць да якасці. Таму праца кіпіць. Веска дагледжаная, дарогі, школа, клуб, бальніца, лазня у выдатным стане. Але часамі чуткі аб чарговых рэпресіях супраць самагоншчыкаў парушаюць вясковую ідылію. Вось нядаўна на плянарным паседжанні лідэраў мясцовага карцеля з удзелам маркетолагаў і незалежных экспертаў была агучана навіна аб магчымым увядзенні крымінальнай адказнасці за падпольнуцю дыстыляцыю. На што эксперт па мянушцы Чуня аўтарытэтна заўважыў, што гэта непазбежны факт, бо Беларусь у WTO не возьмуць пакуль з самагоншчыкамі не справіцца.
- Music:die toten hosen - bommerlunder
Калі мая дачка падрасце і пачне прасіць: тата, хачу гэта ці тое, мне будзе цяжка ей у чымсці адмовіць..адзінае, што ніколі ей не куплю - гэта МАПЕД..найбольш небяспечнага сродка руху у сучасных умовах цяжка ўявіць..учора адно дзіця неразумнае уехала на такім у маю Альфу..на шчасце усе абышлося мокрымі штанамі (14-гадовы юнак паваліўся у лужу) і збітым каленам..каб хуткасці былі іншыя, усе магло быць значна сур'езней..
- Mood:
angry - Music:pixies - debaser
спецыяльна для маей сяброўкі - murasaki!
Сення ў Італіі - афіцыйны выхад маладога віна ураджаю 2009 года. Звычайна не прапускаю гэтую падзею. Па першае, маладое віно дае ідэю, якім будзе рэгулярнае, якое пачунць разліваць недзе у красавіку. Па-другое, у ім яшчэ захоўваецца свежы квяточны смак вінаграду, які у вытрыманых гатунках ужо губляецца. А дзякуючы невысокаму працэнту алкаголя (10-11%) неп'ючыя людзі могуць яго пераблытаць з вінаградным сокам)) Неафіцыйна я яго ўжо паспеў пакаштаваць раней. Вельмі добрыя уражанні засталіся. Сення увечары працягнем дэгустацыю.
- Mood:
peaceful - Music:Elektryczne Gitary - Nie Pij Piotrek
легка быць цынікам і не "паддавацца паніцы", калі ўсе здаровыя..сення раніцай затэмпературыла 7-месячная дачулька і я хвалююся(((
- Mood:
anxious - Music:giovanotti - "per te"
пару дзен таму у каляфутбольнай перадачы па дзяржаўнаму італьянскаму тэлебачанню павінны былі браць удзел Muse..хацелі граць у жывую, але вядучая праграмы, дзябелая ды музычна нулевая Сімона Вянтура, настаяла, каб яны гралі пад фанаграму, ну каб раптам хто пеўня не пусціў..хлопцы доўга не пагаджаліся, але пасля ўсе ж такі саступілі..толькі перад мікрафонам апынуўся барабаншчык, а спявак сеў за барабаны..прычым, як можаце заўважыць, яўна па іх не трапляў..
8 самалетаў за 5 дзен сапраўды зашмат і вось ужо тыдзень як вушы заложаны. Адчуваю сябе Бетховенам, у сэнсе, што зусім аглох. Ні гарэлка, ні музыка на усю катушку не дапамагае. Мясцовыя дактары разводзяць рукамі і прапануюць беспалезныя кроплі. Мусіць трэба зноў у дарогу збірацца, як кажуць 'клін клінам'..
- Mood:зусім аглох
- Music:kult - celina
Я ўжо быў развітаўся з надзеяй знайсці адзін з маіх самых любімых дыскаў польскага року - Tata Kazika..зашмат пераездаў астатнім часам было..а вось сення раніцай ен знайшоўся..адмыслова павольна ехаў да працы, каб паспець праслухаць..прапаную вашай увазе..Kult - Tata Kazika - Baranek!
- Mood:I don't like Mondays
- Music:новае неба - простыя рэчы
для майго фрэнда
http://www.appennino4p.it/piffero.htm#co
- Music:piffaro - the renaissance music band - vespers
- Music:radiohead - no surprises
Прысвячаецца Mazafaqa
апошні канцэрт, на які мы з жонкай далі рады схадзіць за пару месяцаў перад тым, к стаць бацькамі..зараз, калі мая амаль двухмесячная дачка, раптам прачынаецца і пачынае плакаць, я кажу, што яна мусіць сніць канцэрт гурта "le luci della centrale elettrica", што у перакладзе гучыць - лямпачкі электрастанцыі..
